Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі пашпарт у міжнародным рэйтынгу слабейшы за ўсіх суседзяў


Ілюстрацыйнае фота

Паводле міжнароднага індэксу пашпартаў кампаніі Henley & Partners, Беларусь на 66-м месцы па колькасьці краінаў, якія можна наведаць бязь візаў з нацыянальным пашпартам. Грамадзяне Беларусі могуць уехаць бязь візы ў 77 краінаў.

Украіна на 41 месцы: для яе адкрытыя 128 краінаў, Расея на 48-м.

Летась Беларусь дзяліла ў гэтым рэйтынгу з Казахстанам 65-е месца, для іх была 71 бязьвізавая краіна.

Найлепшы пашпарт для падарожжаў сёлета — японскі, зь ім можна наведаць 190 краінаў. У першую дзясятку ўваходзяць таксама Сынгапур, Паўднёвая Карэя, Францыя, Нямеччына, Фінляндыя, Данія, Італія, Швэцыя и Люксэмбург.

Індэкс пашпартаў кампаніі Henley & Partners уяўляе сабой міжнародны рэйтынг краінаў паводле ўзроўню свабоды перамяшчэньня, якую яны прадстаўляюць сваім грамадзянам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG