Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што будзе замест сэксу і ня толькі. Амэрыканскія экспэрты далі прагноз на 20 гадоў


Аўтамабль з мастацкага фільму «Назад у будучыню»

Амэрыканскі двухтыднёвік «New York» папрасіў некаторых пісьменьнікаў, журналістаў, інтэрнэтных экспэртаў і ншых зрабіць прадказаньні, як будзе выглядаць сьвет праз дваццаць гадоў, то бок у 2039 годзе.

Вось шэсьць з гэтых прадказаньняў:

1. Будзе значна менш сэксу і значна больш ананізму

Кэйт Джуліян, рэдактарка часопісу The Atlantic, прадказвае, што людзі будуць займацца сэксам радзей, чым яны гэта рабілі ў перадінтэрнэтнай эпосе. Больш распаўсюджанымі стануць мастурбацыя і іншыя разнавіднасьці сольнага сэксу. Аматары порна будуць карыстацца сэксам у віртуальнай прасторы і сэкс-робатамі.

2. У інтэрнэце будзе «халодная вайна»

Эн Сяо Майна, мастачка і дасьледчыца Гарвардзкага ўнівэрсытэту, лічыць, што ў 2029 годзе сьвет, а сьледам за ім і інтэрнэт, разьдзеляцца на дзьве часткі — адна будзе кантраляваная ЗША разам зь некалькімі найбольш тэхналягічна прасунутымі заходнімі дзяржавамі, а другая — Кітаем.

3. Наступіць суцэльная кампутарызацыя

Поль Форд, кіраўнік лічбавай студыі, кажа, ў 2039 людзі ня будуць патрабаваць пэрсанальных кампутараў, паколькі ўсё на сьвеце стане кампутарызаваным, то бок усе рэчы і прылады, якімі карыстаюцца людзі, будуць мець убудаваныя мікракампутары.

4. Захад стане востравам у моры кітайскай палітыкі

Так лічыць партугальскі палітык і аўтар Бруна Масаеш. У ХX стагодзьдзі Кітай стане магутнай і багатай звышдзяржавай, у арбіце якой знойдзецца большасьць краінаў Азіі і Афрыкі.

5. «Беспілётных» аўтамабіляў аднак ня будзе

Дасьледчыца Місі Камінгс лічыць, што праз 20 гадоў пілётамі ў грузавых самалётах будуць робаты, але тэхналёгія аўтамабіляў без кіроўцаў пакуль што занадта слаба распрацаваная, каб увайсьці ў карыстаньне ў 2039.

6. Глябальнае пацяпленьне зьнішчыць нацыянальныя дзяржавы

Джэф Ман і Джоэл Уэйнрайт, аўтары кнігі аб глябальным пацяпленьні, прадказваюць, што ў абліччы катастрофы, якая пагражае Зямлі ў сувязі з глябальным пацяпленьнем, наступіць перабудова сусьветнай палітычнай сыстэмы ў бок цясьнейшага палітычнага супрацоўніцтва і больш цэнтралізаванага працэсу прыманьня палітычных рашэньняў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG