Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нямеччыне жорстка зьбілі ультраправага дэпутата Бундэстагу


Мітынг, арганізаваны партыяй Afd у Бэрліне, 27 траўня 2018
Мітынг, арганізаваны партыяй Afd у Бэрліне, 27 траўня 2018

У цэнтры Брэмэну трое невядомых зьбілі нямецкага ультраправага палітыка Франка Магніца, чальца Бундэстагу ад ультраправай партыі «Альтэрнатыва для Нямеччыны» (AfD).

На 66-гадовага Магніца напалі 7 сьнежня, калі ён толькі што пакінуў навагоднюю сустрэчу. Мужчыны ў масках зьбілі яго да страты прытомнасьці.

Зьбіваньне спыніў работнік-будаўнік, пасьля ўмяшаньня якога нападнікі зьбеглі. Іх асобы паліцыі пакуль не ўдалося ўстанавіць. Франка Магніца перавезьлі ў шпіталь у цяжкім стане.

Прадстаўнік партыі апублікаваў фатаграфію Магніца, які ляжаў без прытомнасьці на шпітальным ложку, і сказаў, што Магніц быў «паўмёртвы».

Напад паліцыя лічыць палітычна матываваным. Яна пахваліла будаўніка, які прыйшоў на дапамогу пацярпеламу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG