Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: «Пад бізуном мы больш ніколі хадзіць ня будзем»


Архіўнае фота
Архіўнае фота

Храм-помнік у гонар Усіх Сьвятых— «аднагодак нашай незалежнай, сувэрэннай Беларусі». «Няхай ён будзе заўсёды сымбалізаваць наш сувэрэнітэт. І ўсім, хто дрэнна глядзіць на нас, будзе адназначна казаць пра тое, што пад бізуном мы больш ніколі хадзіць ня будзем», — заявіў Аляксандар Лукашэнка 7 студзеня, паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Лукашэнка падкрэсьліў, што беларусы — горды, незалежны, талерантны і вельмі добры народ, які заўсёды прыязна ставіцца да ўсіх сваіх суседзяў, у тым ліку расіян і ўкраінцаў.

«У розныя часы беларуская зямля губляла мільёны сыноў і дачок, якія, не шкадуючы свайго жыцьця, абаранялі сваю Радзіму. Лёсы многіх бясьследна сьцёр час. Але імёны герояў мінулага стагодзьдзя і нашых дзён мы ўвекавечылі, пабудаваўшы гэты велічны храм-помнік... Усё ў гэтым праекце, ад ідэі да ўвасабленьня задумы, служыць галоўнай мэце: захаваньню гістарычнай памяці, сьцьвярджэньню міру і згоды ў грамадзтве», — заявіў Аляксандар Лукашэнка.

Ля храму яго сустрэлі Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, Мітрапаліт Менскі І Заслаўскі Павел, пратаярэй Фёдар Поўны, упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасьцяў Леанід Гуляка і старшыня Менгарвыканкаму Анатоль Сівак, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Аляксандар Лукашэнка ля храма ўсклаў кветкі да помніка Алексію II і агледзеў званы, якія будуць усталяваныя на званіцы храма-помніка. Таксама ён азнаёміўся з росьпісам храму і запаліў калядную сьвечку ля іконы сьвятога князя Аляксандра Неўскага.

Ён таксама запаліў Калядную сьвечку ля іконы сьвятога князя Аляксандра Неўскага ў храме-помніку Ў гонар Усіх Сьвятых.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG