Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве загінуў малады мужчына, які зьяжджаў з горкі на цюбінгу


Хлопец катаўся на самавольна ўтворанай людзьмі коўзанцы ля лесьвіцы, якую адкрылі падчас Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расеі. 24 гадовы магілёвец ударыўся галавой аб ліхтарны слуп.

Паводле сьведкаў, здарэньне адбылося а 23 гадзіне. Мужчына на цюбінгу падскочыў на трампліне, і яго вынесла на слуп. Хуткая дапамога канстатавала сьмерць.

На месцы здарэньня карэспандэнту Свабоды ўдалося высьветліць, што ўвечары 6 студзеня на гэтай коўзанцы было нямала людзей. Яны зьяжджалі, ігнаруючы папераджальныя абя’вы, што гэта небясьпечна. Напярэдадні мясцовыя СМІ паведамілі, што шмат дзяцей і дарослых зьвярталіся ў траўмапункт з пашкоджаньнямі пасьля коўзаньня з гэтай гары.

Лесьвіца і коўзанка вядуць на Падмікольскі парк, адно зь месцаў сьвяткаваньня гараджанамі Калядаў. Плямы крыві ля слупа не прыбраныя. За трыццаць мэтраў ад яго шапік з кавай і ласункамі. На вяршыні гары дзяжурыць міліцыянт і не дазваляе коўзацца зь яе. Засьцерагальнай аб’явы няма.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG