Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Армія Габону заявіла пра захоп улады ў дзяржаве. Прэзыдэнт у гэты час лячыўся за мяжой


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Афіцэры малодшага каманднага складу арміі Габону паведамілі, што прыйшлі да ўлады ў афрыканскай дзяржаве.

У заяве гаворыцца, што пераварот зьдзейсьнены з мэтай аднаўленьня дэмакратыі ў краіне, дзе на працягу больш за 50 гадоў кіруюць прадстаўнікі аднаго сямейнага клану.

У 04:30 мясцовага часу вайскоўцы захапілі дзяржаўнае радыё, у якім прагучала кароткае паведамленьне аб стварэньні «Рады нацыянальнай рэстаўрацыі».

На вуліцы сталіцы Лібрэвілю выведзеныя танкі і бронемашыны.

Прэзыдэнт Алі Бонга пераняў кіраваньне ў свайго бацькі Амара Бонга ў 2009 годзе. У 2016 годзе яго зь невялікай перавагай пераабралі на новы прэзыдэнцкі тэрмін. Выбары суправаджаліся гвалтам і абвінавачваньнямі ў злоўжываньнях.

Алі Бонга няма ў Габоне ўжо два месяцы: ён праходзіць лячэньне ў Саудаўскай Арабіі пасьля інсульту.

Напярэдадні Новага году ён выступіў з тэлезваротам да суграмадзян, у якім заявіў, што адчувае сябе добра.

Габон — адна з найбагацейшых дзяржаваў Афрыкі паводле ВУП на душу насельніцтва. Габон у значнай ступені залежыць ад экспарту сыравіны, у тым ліку нафты, паведамляе ВВС.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG