Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Японіі ўведзены падатак на выезд з краіны


Японія ўвяла падатак у памеры 1000 ен (прыкладна 10 даляраў) для кожнага чалавека, які пакідае краіну самалётам або караблём. Як паведамляе Nikkei Asian Review, гэта першы новы падатак у краіне за 27 гадоў.

Падатак прывяжуць да кошту квіткоў на самалёт і карабель. Мытай будуць абкладацца і грамадзяне Японіі, і замежнікі.

Ад падатку вызваляць усіх, хто спыняецца ў Японіі менш чым на суткі, дзяцей ва ўзросьце да двух гадоў. Амбасадары замежных дзяржаў і дзяржаўныя госьці таксама ня будуць плаціць пошліну.

Урад чакае, што новаўвядзеньне прынясе каля 50 мільярдаў ен у бюджэт (больш за 462 мільёна даляраў). Сродкі плянуюць выкарыстаць для ўстаноўкі брамы з распазнаньнем асоб у аэрапортах, што паскорыць іміграцыйныя працэдуры, для пашырэньня паслуг на замежных мовах на турыстычных аб’ектах і павышэньня даступнасьці безнаяўных варыянтаў аплаты.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG