Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Залаты глёбус» за найлепшы фільм атрымала «Багемная рапсодыя»

Bohemian Rhapsody, Queen
Bohemian Rhapsody, Queen

Фільм «Багемная рапсодыя» паднёс галоўны сюрпрыз на цырымоніі ўручэньня прэміі «Залаты глёбус». Ён атрымаў два прызы — за найлепшую кінакарціну і найлепшую мужчынскую драматычную ролю (актор Рамі Малек, які сыграў вакаліста гурту Queen Фрэдзі Мэрк’юры)​.

Гэты біяграфічны фільм прысьвечаны гурту Queen, ён перамог нягледзячы на супярэчлівыя водгукі крытыкаў пасьля прэмʼеры і праблемы падчас здымак.

Першы рэжысэр фільму Браян Сынгер быў звольнены падчас здымкаў пасьля канфліктаў з выканаўцам галоўнай ролі Рамі Малекам.

Завяршаць праект быў запрошаны ангельскі рэжысэр, сцэнарыст і актор Дэкстэр Флэтчэр, вядомы гледачу па фільме «Карты, грошы, два ствалы».

Фільм «Багемная рапсодыя» у выніку абышоў карціну «Зорка нарадзілася» (Брэдлі Купэр), якая лічылася фаварытам, а таксама хіт касавых збораў летась «Чорная пантэра» і кінакарціны «Калі Біл-стрыт магла б загаварыць» і «Чорны кланавец».

Цырымонія ўручэньня ўзнагародаў прайшла ўвечары ў нядзелю ў Лос-Анджэлесе, перадае ВВС.

XS
SM
MD
LG