Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У авіякатастрофах летась загінула ў 12 разоў больш людзей, чым годам раней


У мінулым годзе колькасьць загінулых у выніку авіякатастроф рэзка ўзрасла ў параўнаньні з 2017 годам, але 2018 год па-ранейшаму застаецца адным з самых бясьпечных за ўсю гісторыю назіраньняў.

Такая выснова вынікае з паведамленьня арганізацыі Aviation Safety Network (Сетка авіяцыйнай бясьпекі), якая базуецца ў Нідэрляндах.

У выніку авіякатастроф у мінулым годзе загінулі 556 чалавек у параўнаньні з 44-ма ў 2017 годзе. Самая буйная аварыя 2018-га года адбылася ў кастрычніку, калі ў Інданэзіі разьбіўся самалёт кампаніі Lion Air, загінулі 189 чалавек.

2017 год аказаўся самым бясьпечным у гісторыі камэрцыйных авіякампаній — было зарэгістравана 10 авіяздарэньняў са сьмяротным зыходам, зь іх пяць разоў цярпелі крушэньне грузавыя самалёты і пяць разоў — пасажырскія, усяго загінулі 44 чалавекі, якія знаходзіліся на борце.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG