Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі зьмянілі тарыфы на электрычнасьць. Давядзецца плаціць больш


У Беларусі з 1 студзеня адмянілі дыфэрэнцыяцыю тарыфаў на электрычнасьць па аб’ёме спажываньня.

Гэта значыць, што незалежна ад таго, колькі кВт•г спажылі — 150 ці больш, плаціць трэба будзе за іх па адным тарыфе. Такая інфармацыя зьмяшчаецца ў пастанове Саўміна, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Да гэтага году існавала дыфэрэнцыяцыя тарыфаў на электрычнасьць па абʼёмах спажываньня. Для кватэр з газавай плітай ліміт быў 150 кВт•г, і за гэтую колькасьць плаціць трэба было па ільготным тарыфе 0,1433 рубля за кВт•г. Кожная лішняя кілават-гадзіна каштавала 0,1841 рубля, піша TUT.BY.

З 1 студзеня за ўсю расходаваную электрычнасьць трэба будзе аплачваць па адным тарыфе — 0,1746 рубля. Атрымліваецца, што для тых, хто карыстаўся газавай плітай і ўкладваўся ў ліміт 150 кВт•г, электраэнэргія значна падаражэла — на 3 капейкі зь лішнім.

Уладальнікам электраплітаў цяпер таксама прыйдзецца плаціць больш. Раней льготны тарыф для іх распаўсюджваўся на 250 кВт•г — 0,1218 рубля. За лішнія кілават-гадзіны, але да 400 кВт•г, трэба было плаціць па тарыфе 0,1583. Звыш 400 кВт•г адзін кВт•г каштаваў 0,1841 рубля. З новага года ўсе кВт•г каштуюць 0,1484 рубля, што больш чым на 2,5 капейкі перавышае стары субсыдаваны тарыф.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG