Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка зацьвердзіў плян падрыхтоўкі законапраектаў у 2019 годзе


Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ, якім зацьверджаны плян падрыхтоўкі законапраектаў. Сёлета плянуецца падрыхтаваць 33 праекты законаў.

«Асноўнымі крытэрамі пры фарміраваньні пляну сталі рэальная патрэба грамадзтва ва ўрэгуляваньні адпаведных адносін, прыярытэтнасьць іх прававой рэглямэнтацыі. Сёлета плянуецца падрыхтаваць 33 праекты законаў», — паведамляе прэс-служба.

Сярод заплянаваных законапраектаў ёсьць прынцыпова новыя дакумэнты (законапраекты аб правах інвалідаў і іх сацыяльнай інтэграцыі, аб ахове і выкарыстаньні балот, аб дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі суб’ектаў гаспадараньня),

Таксама заплянавана карэкціроўка законаў "Аб валютным рэгуляваньні і валютным кантролі", «Аб бугальтарскім уліку і справаздачнасьці», «Аб турызьме».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG