Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскі аэрапорт назвалі самым пунктуальным малым аэрапортам


Нацыянальны аэрапорт «Менск», фота ©Shutterstock

Нацыянальны аэрапорт «Менск» заняў першае месца ў топ-20 па пунктуальнасьці палётаў у 2018 годзе ў катэгорыі «Small Airports». Такую справаздачу зрабіла брытанская аналітычная кампанія Official Airline Guide (OAG), якая зьбірае інфармацыю пра рэйсы, аэрапорты і авіякампаніі.

Што такое Small Airports?

Аэрапорты, якія абслугоўваюць ад 2,5 да 5 млн пасажыраў на год.

Каго яшчэ адзначылі ў намінацыі?

  • Абга (AHB) у Саудаўскай Арабіі;
  • Лёс Кабас (SJD) у Сан Хасэ дэль Каба ў Мэксыцы.

У катэгорыі Large і Mega перамаглі аэрапорты Осака і Токіё адпаведна.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG