Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейца, які зьбіў маршрутчыка ў Менску, асудзілі на год калёніі


Кадры відэарэгістратара з машыны зьбітага, апублікаваныя Tut.by

Суд Цэнтральнага раёну Менску 4 студзеня асудзіў на год папраўчай калёніі агульнага рэжыму грамадзяніна Расеі В., якога абвінавачвалі ў хуліганстве, зьдзейсьненым групай асоб.

Прысуд не набыў моц і можа быць абскарджаны.

Кіроўцу маршрутнага таксі 32-гадовага Анатоля апоўдні 24 кастрычніка пабілі ў Менску кіроўцы легкавікоў з расейскімі нумарамі. Маршрутчык расказваў, што ад’яжджаў ад прыпынку, аб’ехаў трактар і вярнуўся на сваю паласу, але праз пару сэкундаў перад ім спынілася белая Hyundai, збоку стаў чорны Mercedes. З абодвух аўтамабіляў выскачылі кіроўцы, выцягнулі яго з машыны са словамі: «Чаго ты лезеш не ў сваю паласу?». Адзін трымаў Анатоля, другі ўдарыў яго кулаком у твар, пасьля абодва зьехалі.

Падазраваных затрымалі, аднаго зь іх узялі пад варту. Паводле ч.2 арт. 339 КК Беларусі за хуліганства, зьдзейсьненае групай асоб, падазраваным пагражала да 6 гадоў турмы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG