Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Індэкс Dow Jones абрынуўся на фоне прагнозу зьніжэньня выручкі кампаніі Apple


Амэрыканскі фондавы індэкс Dow Jones па выніках таргоў 3 студзеня зьнізіўся больш чым на 600 пунктаў. Біржавыя аналітыкі зьвязваюць падзеньне са зьніжэньнем цаны акцый Apple.

Раней кампанія ўпершыню за 12 гадоў заявіла аб магчымым зьмяншэньні выручкі з прычыны падзеньня попыту на тэхніку Apple у Кітаі.

Кіраўнік кампаніі Apple Тым Кук ў эфіры тэлеканалу CNBC удакладніў, што зьніжэньне пакупніцкага попыту зьвязана з запаволеньнем эканамічнага росту ў КНР, а таксама напружанасьцю ў гандлёвых адносінах паміж Вашынгтонам і Пэкінам.

На фоне прагнозу кампаніі Apple інвэстары сталі пазьбягаць куплі акцый кампаніі і пачалі ўкладаць грошы ў менш рызыкоўныя актывы.

На момант адкрыцьця таргоў 3 студзеня на біржы NASDAQ акцыі Apple апусьціліся больш чым на дзевяць адсоткаў, а капіталізацыя — да 749 мільярдаў даляраў.

У жніўні летась кампанія Apple стала самай дарогай кампаніяй ЗША — яе капіталізацыя дасягнула аднаго трыльёну даляраў.

Тым ня менш, фондавыя аналітыкі не мяняюць свае рэкамэндацыі адносна карпарацыі і раяць купляць яе каштоўныя паперы.

Раней рэзкае падзеньне біржавых індэксаў ЗША назіраліся ў кастрычніку летась. Паводле вэрсіі Bloomberg, тады адным з падстаў для зьніжэньня сталі засьцярогі перад гандлёвай вайной з Кітаем.

Адносіны ЗША і Кітаю застаюцца напружанымі ва ўмовах ўзаемнага павышэньня гандлёвых пошлін, а таксама крытыкі амэрыканскіх уладаў на адрас Пэкіну. Вашынгтон разглядае КНР у якасьці стратэгічнай пагрозы.

У пачатку кастрычніка віцэ-прэзыдэнт ЗША Майк Пэнс абвінаваціў кітайскі ўрад у правядзеньні агрэсіўнай ваеннай, эканамічнай і палітычнай кампаніі, накіраванай на пашырэньне ўплыву Пэкіну ў Злучаных Штатах і па ўсім сьвеце.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG