Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палачаніна аштрафавалі на 122 рублі за фота ў міліцэйскай форме


Супрацоўнік ДПС, архіўнае фота
Супрацоўнік ДПС, архіўнае фота

Мужчына апублікаваў у сацсетках фатаздымак у форме супрацоўніка ДАІ з пнэўматычным пісталетам і кайданкамі ў руках.

Жыхару Полацка 1989 году нараджэньня прысудзілі штраф у 5 базавых велічыняў (122,5 рублі) за фотаздымак у форме супрацоўніка ДАІ зь пісталетам у руках, які той выклаў у адной зь сацыяльных сетак.

Пра гэта гарадзкому парталу gorod214.by паведаміла афіцыйны прадстаўнік УУС Віцебскага аблвыканкаму Вольга Шкуратава.

«Рашэньне суду ўступіла ў законную сілу 29 сьнежня 2018 года. У ходзе праверкі таксама ўстаноўлена, што для здымка, разьмешчанага ў сацыяльнай сетцы, выкарыстана пнэўматычная зброя», — удакладніла Шкуратава.

На 29 сьнежня мінулага году базавая велічыня складала 24,5 рублёў. Фатаздымак, дзе палачанін пазіруе ў форме супрацоўніка ДАІ са зброяй і кайданкамі ў руках, зьявіўся ў сацыяльных сетках 28 лістапада.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG