Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліцыя расьсьледуе напад у Манчэстэры як тэракт

Паліцыянты перад станцыяй «Вікторыя» ў Манчэстэры
Паліцыянты перад станцыяй «Вікторыя» ў Манчэстэры

Брытанская паліцыя заявіла, што расьсьледуе нажавы напад на станцыі мэтро «Вікторыя» ў Манчэстэры як тэрарыстычны акт.

Пры гэтым, як заявіў памочнік галоўнага паліцэйскага канстэбля Манчэстэру Роб Потс, паліцыя разглядае і іншыя вэрсіі, у тым ліку праблемы з псыхічным здароўем злачынцы.

Невядомы чалавек 1 студзеня на станцыі «Вікторыя» ў Манчэстэры ўдарыў кухонным нажом трох чалавек, у тым ліку паліцыянта. Іх жыцьцям нічога не пагражае. Злачынца — 25-гадовы мужчына — быў затрыманы. У яго доме адбыўся ператрус.

XS
SM
MD
LG