Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магнітагорску загарэлася маршрутка, тры чалавекі загінулі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Тры чалавекі загінулі ў выніку загараньня маршрутнай «Газэлі» ў Магнітагорску, на месцы працуюць супрацоўнікі ФСБ. Пра гэта паведаміла ў аўторак прэс-служба губэрнатара Чалябінскай вобласьці.

Паводле дадзеных уладаў, інцыдэнт адбыўся на скрыжаваньні праспэкту Карла Маркса і вуліцы Праўды. У «Газэлі» былі тры чалавекі, дзяцей сярод іх не было.

«Загінула тры чалавекі. У аўтамабілі знаходзіліся два газавыя балёны. На месцы працуе апэратыўна-сьледчая група і супрацоўнікі ФСБ, далейшая інфармацыя ўдакладняецца», — гаворыцца ў паведамленьні прэс-службы ў афіцыйным канале ў Telegram.

Раней крыніца ТАСС у праваахоўных органах паведамляла пра трох пацярпелых у выніку загараньня маршрутнай «Газэлі». Як паведамілі ТАСС у прэс-службе ГУ МУС па Чэлябінскай вобласьці, няспраўнасьць газавага абсталяваньня, паводле папярэдніх дадзеных, была перадумовай інцыдэнту з «Газэльлю».

Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя Чалябінскай вобласьці паведамляла, што мэдыкі не могуць пад’ехаць да ахопленай агнём машыны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG