Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У маскоўскім парку Горкага ў навагоднюю ноч абваліўся мост зь людзьмі. Ёсьць пацярпелыя


Навагодняя ілюмінацыя ў Маскве
Навагодняя ілюмінацыя ў Маскве

У маскоўскім парку Горкага ў ноч на 1 студзеня абваліўся мост, дзе ў гэты момант знаходзіліся некалькі сотняў людзей. Паводле сайту маскоўскай мэрыі, 13 чалавек пацярпелі, 12 застаюцца ў шпіталях.

Людзі ўпалі з вышыні 5 мэтраў, мост абваліўся падчас выкананьня гімну Расеі, запуску феерверкаў і навагодніх віншаваньняў.

Мэр Масквы Сяргей Сабянін напісаў, што загадаў звольніць дырэктара парку Горкага, пацярпелым выдадуць кампэнсацыі да 500 тысяч расейскіх рублёў (каля 15 тысяч беларускіх рублёў).

Добраўпарадкаваньне парку Горкага рэклямуецца на сайце маскоўскай мэрыі, гарадзкія ўлады называюць парк «найлепшым у горадзе».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG