Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расчараваньне новага году: пэтыцыю за выходны 2 студзеня падпісалі 16 595 разоў, а заўтра на працу


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

На сайце Petitions.by пэтыцыю з просьбай перанесьці працоўны дзень зь серады 2 студзеня на «любую іншую суботу» падпісалі 16 595 разоў.

«У гэтым годзе Мінпрацы прапанавала зрабіць 2 студзеня 2019 году выходным днём. Ён прыпадае на сераду, і калі 2 студзеня зробяць непрацоўным днём, то беларусаў чакае 4 выходныя дні запар — з 30 сьнежня па 2 студзеня», — сьцьвярджаецца ў пэтыцыі.

Пэтыцыю накіравалі ў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны 26 сьнежня. На момант публікацыі адказу на яе няма

Паводле пастановы Савету Міністраў ад 15 сьнежня серада 2 студзеня будзе лічыцца працоўным днём.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG