Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўстралія сустрэла 2019 год грандыёзным фаервэркам у Сыднэі. Відэа


Больш за мільён людзей прыйшлі, каб паглядзець на самы вялікі фаервэрк, які горад калі-небудзь бачыў. Неба ў Сыднэі асьвяцілі 100000 індывідуальных піратэхнічных эфэктаў, у прыватнасьці, у залатых, срэбных і фіялетавым колерах.

Цэнтрам дзеі ўжо традыцыйна стаў мост Sydney Harbour Bridge. Навагодні фаервэрк працягваўся 12 хвілін. Паводле арганізатараў, на яго выкарысталі восем з паловай тонаў піратэхнікі — на 500 кіляграмаў больш, чым летась.

Новая Зэляндыя адной зь першых краін сустрэла новы 2019 год. Прыход Новага году адзначылі захапляльным фаервэркам на поўначы краіны ў найбуйнейшым горадзе Новай Зэляндыі Оклендзе. Сьвяточныя агні ўспыхнулі над вежай Sky Tower.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG