Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША больш ня сябра UNESCO


Набыло моц рашэньне ЗША аб выхадзе з Арганізацыі аб’яднаных нацый па пытаньнях адукацыі, навукі і культуры (UNESCO). З 31 сьнежня Злучаныя Штаты ня будуць плаціць сяброўскія складкі, а таксама страцяць магчымасьць абірацца ў камітэт Сусьветнай спадчыны UNESCO.

Аб плянах пакінуць міжнародную арганізацыю ЗША абвясьцілі 12 кастрычніка 2017 году. Вашынгтон абвінаваціў UNESCO у «антыізраільскім ухіле». Пры гэтым ЗША плянуюць працягнуць працу з арганізацыяй у якасьці сталага назіральніка.

UNESCO — гэта Арганізацыя абʼяднаных нацый па пытаньнях адукацыі навукі і культуры. Яна дзейнічае ад 1945 году. У 2011 годзе ў склад UNESCO прынялі Палестынскую аўтаномію. ЗША выступілі супраць гэтага рашэньня і спынілі фінансаваць арганізацыю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG