Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэр Паўночнай Карэі заклікаў да новых перамоваў з Паўднёвай


Кім Чэн Ын
Кім Чэн Ын

Вярхоўны кіраўнік Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын у лісьце да прэзыдэнта Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Іна заклікаў да новых перамоваў паміж Поўначчу і Поўднем на працягу наступнага году.

Як паведамілі пра зьмест ліста ў апараце паўднёвакарэйскага кіраўніка, Кім таксама выказаў у ім жаль, што ня змог ажыцьцявіць плянаваны візыт у Сэул да канца гэтага году.

На працягу гэтага году Кім і Мун сустракаліся тройчы. Апошнім часам Пхэньян надае больш увагі дыпляматыі пасьля шэрагу ядзерных і ракетных выпрабаваньняў, якія рэзка асудзілі Сэул, а таксама Захад і рэшта міжнароднай супольнасьці.

Таксама сёлета паўночнакарэйскі кіраўнік меў саміт з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам, які назвалі гістарычным — хоць ён практычна ня даў рэальных вынікаў: перамовы аб ядзерным раззбраеньні Паўночнай Карэі, якія пачаліся пасьля саміту, хутка зайшлі ў глухі кут — Пхэньян выставіў Вашынгтону патрабаваньне спачатку зьняць з яго ўсе санкцыі; у ЗША настойваюць, што зьняцьце санкцыяў можа быць толькі пасьля таго, як Паўночная Карэя ажыцьцявіць абяцанае на словах ядзернае раззбраеньне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG