Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У дзень сустрэчы Лукашэнкі з Пуціным «Рассельгаснагляд» адмяніў санкцыі супраць двух беларускіх прадпрыемстваў


Расейская Фэдэральная служба вэтэрынарнага і фітасанітарнага нагляду (Рассельгаснагляд) з 29 сьнежня адмяніла часовыя абмежаваньні на пастаўкі ў Расею прадукцыі двух беларускіх прадпрыемстваў, паведамляе БЕЛТА.

Такая інфармацыя разьмешчана на сайце расійскага ведамства.

Гэта датычыцца ААТ «Вітконпрадукт» і ААТ «Гомельскі мясакамбінат» (за выключэньнем прадукцыі, забароненай да ўвозу ў Расею па прычыне абмежаваньняў у рамках барацьбы з афрыканскай чумой сьвіней).​

На сайце адзначаецца, што такое рашэньне «Рассельгаснаглядам» прынятае па выніках разгляду прадстаўленых беларускім кампэтэнтным ведамствам матэрыялаў расьсьледаваньня, а таксама з улікам гарантый Дэпартамэнту вэтэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі.

Прадукцыя з гэтых прадпрыемстваў павінна быць увезена ў Расею пачынаючы з 29 сьнежня і суправаджацца электронным вэтэрынарным сэртыфікатам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG