Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбух каля пірамідаў у Эгіпце: загінула трое турыстаў і экскурсавод


Паліцыя каля турыстычнага аўтобусу, які падарваўся ў Гізе
Паліцыя каля турыстычнага аўтобусу, які падарваўся ў Гізе

Трое турыстаў з Віетнаму і экскурсавод-эгіпцянін загінулі ў выніку падрыву турыстычнага аўтобуса ў эгіпецкай Гізе, недалёка ад Каіра. Яшчэ 12 чалавек параненыя, паведамляе BBC са спасылкай на эгіпецкае міністэрства ўнутраных спраў.

Паводле міністэрства, аўтобус наехаў на самаробнае выбуховае прыстасаваньне, якое схавалі каля дарогі. Выбух адбыўся 28 сьнежня каля 18:15 па мясцовым часе за 2,5 кілямэтры ад пірамідаў.

Паводле слоў прэм’ер-міністра краіны, двое пацярпелых былі шпіталізаваныя ў крытычным стане. Ён дадаў, што аўтобус наехаў на бомбу пасьля таго, як адхіліўся ад загадзя заплянаванага маршруту.

Турысты ехалі да пірамідаў, каб убачыць сьветлавое шоў.

Ніводная з экстрэмісцкіх арганізацый пакуль не ўзяла на сябе адказнасьць за выбух.

У 2015 годзе над Сінаем пацярпеў катастрофу самалёт Airbus A321, які выконваў рэйс з Шарм-эль-Шэйха ў Санкт-Пецярбург. Загінулі 224 чалавекі — усе, хто быў на борце. Праз восем дзён пасьля крушэньня Ўладзімер Пуцін забараніў рэгулярныя камэрцыйныя авіярэйсы ў Эгіпет.

11 красавіка 2018 году авіязносіны паміж Расеяй і Эгіптам былі адноўленыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG