У Ерусаліме ад раку памёр вядомы ізраільскі пісьменьнік Амос Оз. Яму было 79 гадоў.
Пачаўшы публікаваць у 1961 годзе, калі яму было 22 гады, Амос Оз выдаў каля дзьвюх дзясяткаў кніг на іўрыце. Найбольш вядомыя зь іх: «Чорная скрыня», «Аповесьць пра любоў і цемру», «У краіне Ізраіль».
Амос Оз стаў ляўрэатам шматлікіх літаратурных прэмій, як у Ізраілі, так і за мяжой. Доўгі час лічыўся адным з найбольш пэрспэктыўных кандыдатаў на атрыманьне Нобэлеўскай прэміі.