У Менску пачаў працаваць сацыяльны сэрвіс «Бананавы фургон». Аднак папраўдзе па сталіцы езьдзіць зусім не фургончык, а сучасная “Тэсла”. І зьбірае не бананы, а не патрэбныя менчукам рэчы, каб пасьля даць ім другое жыцьцё.
Рэчы пасьля сартаваньня арганізатары «Бананавага фургончыка» зьбіраюцца прадаваць, з выручкі мараць выйсьці на самазабесьпячэньне праекту. А рэшту грошай і рэчаў аддаць на дабрачыннасьць.