Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФСБ Расеі завяршыла будаўніцтва загародаў у Крыме на мяжы з Украінай


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

На поўначы анэксаванага Расеяй Крыму завершана будаўніцтва загародаў на мяжы з Украінай. Пра гэта «РИА Новости» паведамілі ў прэс-службе крымскага памежнага ўпраўленьня ФСБ.

Сыстэма загародаў працягласьцю больш за 60 кілямэтраў абсталяваная некалькімі сотнямі сыгналізацыйных датчыкаў і відэакамэрамі начнога назіраньня.

У ФСБ Расеі будаўніцтва загародаў патлумачылі «магчымымі спробамі прарыву дывэрсійна-выведных групаў з боку сумежнай дзяржавы». Акрамя гэтага, яны павінны спыніць незаконныя пастаўкі зброі і боепрыпасаў, кантрабанду тытуню, алькаголю і наркотыкаў, а таксама незаконнае перасячэньне мяжы ўкраінцамі «з гаспадарча-бытавымі мэтамі».

Распрацоўка праекту пачалася яшчэ ў 2015 годзе. Першапачаткова плянавалася, што сыстэма загародаў будзе ўведзеная ў эксплюатацыю улетку 2018 году. Яе будаўніцтва абышлося бюджэту Расеі ў 204 мільёны расейскіх рублёў (амаль 3 мільёны даляраў).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG