Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінздароўя зьняло абмежаваньне на кіраваньне машынай для цяжарных


Ілюстрацыйнае фота ©Shutterstock
Ілюстрацыйнае фота ©Shutterstock

У Беларусі зьнялі абмежаваньне для цяжарных на кіраваньне аўто па пасьведчаньні кіроўцы катэгорыі «В», піша Tut.by са спасылкай на Міністэрства аховы здароўя. Раней кіраваць аўто цяжарным нельга было з 30 тыдня цяжарнасьці.

Цяпер, калі жанчына мае пасьведчаньне кіроўцы катэгорыі «В», яна можа кіраваць аўто цягам усяго тэрміну цяжарнасьці.

Мінздароўя пастановай № 88 ад 6 сьнежня вызначыла пералік захворваньняў і супрацьпаказаньняў, якія перашкаджаюць кіраваць мэханічнымі транспартнымі сродкамі, самаходнымі машынамі, а таксама ўмоваў, пры выкананьні якіх асобы дапускаюцца па мэдычных паказьніках да кіраваньня. Дакумэнт набудзе моц праз 15 дзён пасьля публікацыі, піша pravo.by.

Забаронена кіраваць мэханічнымі транспартнымі сродкамі (МТС) і самаходнымі машынамі пры:

  • устойлівай дыпляпіі (падвойны зрок);
  • дэфэктах костак чэрапу (12 кв. см. і больш) без апэратыўнай плястыкі дэфэкту;
  • хранічнай сардэчнай недастатковасьці H IIБ і H III;
  • сындроме слабасьці сінусавага вузла;
  • сындроме брадытахікардыі;
  • хваробах органаў дыханьня з дыхальнай недастатковасьцю ІІІ ступені;
  • злаякасных новаўтварэньнях 4 клінічнай групы.

Пасьля 12 тыдня цяжарнасьці забаронена кіраваць МТС і саставамі транспартных сродкаў катэгорыі С, D, CE, DE, F, I, а таксама трактарамі катэгорый A, B, C, D, E, F.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG