Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баку: Галоўная задача 2019 году — вяртаньне «акупаваных тэрыторый»


Вучэньні узброеных сілаў Нагорнага Карабаху, лістапад 2018
Вучэньні узброеных сілаў Нагорнага Карабаху, лістапад 2018

Міністэрства замежных спраў Азэрбайджану заявіла, што яго галоўнай задачай у новым годзе зьяўляецца аднаўленьне тэрытарыяльнай цэласнасьці краіны.

«Найважнейшай задачай нашай дыпляматыі застаецца пакласьці канец агрэсіі Армэніі супраць Азэрбайджану, вызваліць нашы тэрыторыі ад акупацыі і вярнуць вымушаных перасяленцаў у свае дамы», — цытуе «Інтэрфакс» заяву міністэрства.

«Наша краіна, аналягічна таму, як яна забясьпечвае бясьпеку сваіх грамадзян-прадстаўнікоў іншых этнічных груп, гатовая ў адпаведнасьці са сваімі міжнароднымі абавязаньнямі зрабіць гэта і ў адносінах да грамадзян армянскага паходжаньня ў Нагорным Карабаху і даць ім права самакіраваньня на высокім узроўні ў рамках міжнародна прызнаных межаў Азэрбайджанскай Рэспублікі», — сьцьвярджаецца ў заяве, разьмешчанай на сайце МЗС Азэрбайджану.

У 1988 годзе Нагорна-Карабахская аўтаномная вобласьць заявіла аб выхадзе з Азэрбайджанскай ССР. У выніку ваеннага канфлікту 1992–1994 гадоў Азэрбайджан страціў кантроль над Нагорным Карабахам і сямю прылеглымі раёнамі, што стала падставай для абвяшчэньня незалежнасьці Нагорна-Карабахскай Рэспублікай.

Перамовы паміж Армэніяй і Азэрбайджанам пра Карабах вядуцца з перапынкамі з 1992 году. Азэрбайджан адстойвае прынцып захаваньня сваёй тэрытарыяльнай цэласнасьці, а Армэнія падтрымлівае пазыцыю ўладаў Нагорнага Карабаху.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG