Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінская мытня разблякавала ўвоз беларускіх угнаеньняў


Завод «Беларуськалій», Салігорск
Завод «Беларуськалій», Салігорск

Экспэртызы не пацьвердзілі падазрэньняў, што пад сэртыфікатамі Беларусі ўвозяцца расейскія угнаеньні, на якія сёлета ў сакавіку ва Ўкраіне ўвялі антыдэмпінгавае мыта і абмежавалі аб’ёмы паставак.

«Напярэдадні, 26 сьнежня, мы атрымалі вынікі дасьледаваньняў, якія пацьвердзілі беларускае паходжаньне ўгнаеньняў, і цяпер яны транспартуюцца ўкраінскім спажыўцам», — паведаміў Свабодзе прадстаўнік кампаніі «Агророзквіт» — эксклюзіўнага экспартэра беларускіх калійных угнаеньняў заводу «Беларуськалій».

У Ровенскай і Жытомірскай абласьцях украінская мытня затрымала 82 вагоны зь беларускімі ўгнаеньнямі. Яны былі спыненыя 7 сьнежня і вымушана прастаялі на мяжы 20 дзён.

«Цяпер мы падлічваем страты, бо штраф толькі за сутачны прастой аднаго вагона складае 130-140 даляраў. Мы абавязкова будзем патрабаваць кампэнсацыі праз суд, бо ў затрымцы паставак няма нашай правіны», — падкрэсьліў прадстаўнік украінскай кампаніі.

Пасьля ўвядзеньня ва Ўкраіне антыдэмпінгавых захадаў у дачыненьні расейскіх угнаеньняў пастаўкі гэтай прадукцыі зь Беларусі істотна павялічыліся — за дзевяць месяцаў году адгрузка азотных угнаеньняў ва Ўкраіну дасягнула амаль траціны ад усяго экспарту беларускіх азотных угнаеньняў (41,7 мільёна з 124,7 мільёна даляраў), а зьмяшаных — амаль паловы (108,7 мільёна з 215,7 мільёна даляраў).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG