Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства аховы здароўя вызначыла сьпіс лекаў, якія абавязкова павінны быць у аптэках


Ілюстрацыйнае фота

У Беларусі вызначылі пералік абавязковых для аптэк беларускіх і расейскіх лекаў, паведамляецца на Нацыянальным праўным інтэрнэт-партале Беларусі. Пералік зацьверджаны пастановай Міністэрства аховы здароўя ад 10 сьнежня 2018 году № 92.

У ім больш за 240 найменьняў лекаў 13 анатамічных групаў анатама-тэрапэўтычна-хімічнай клясыфікацыйнай сыстэмы лекавых сродкаў:

  • для стрававальнага тракту і абмену рэчываў у ліку іншага пазначаны амэпразол, дротавэрын, спазматон, ніфураксазыд, ляпэрамід і іншыя;
  • для крыві і крывятворных органаў — ацэтыльсаліцылавая кіслата, фалійная кіслата і іншыя;
  • для сардэчна-судзіннай сыстэмы — гліцэрыл трынітрат, валідол, мэльдоній, фурасэмід, гепарын і іншыя;
  • сярод дэрматалягічных сродкаў — міканазол, ністатын, мэтылурацыл ды іншыя;
  • для мачаполавай сыстэмы пазначаны хлёргексыдын, фуразалідон ды іншыя;
  • сярод антыінфэкцыйных сродкаў для сыстэмнага прымяненьня — доксыцыклін, амоксыцілін, флюканазол, ацыклявір ды іншыя;
  • сярод проціпухлінных і імунамадулятарных сродкаў — інтэрфэрон альфа-2b;
  • для касьцёва-цяглічнай сыстэмы — глюказамін, ібупрафэн, німэсулід, кетараляк ды іншыя;
  • для нэрвовай сыстэмы — цытрамон-борымэд, вінпацэтын, пірацэтам, гліцын ды іншыя;
  • сярод супрацьпаразытарных сродкаў — мэтранідазол, пірантэл ды іншыя;
  • для дыхальнай сыстэмы — оксымэтазалін, рынацыл, амбраксол, лёратадын ды іншыя;
  • для лячэньня захворваньняў органаў пачуцьцяў — вочныя кроплі левафлёксацын, дыклёфэнак, сьляза штучная ды іншыя.

Дакумэнт набывае моц празь месяц пасьля яго афіцыйнага апублікаваньня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG