Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей: у 2018 годзе ўзмацнілася роля Беларусі як донара рэгіянальнай бясьпекі

Уладзімер Макей на міжнародным форуме «Менскі дыялёг», 23 траўня 2018
Уладзімер Макей на міжнародным форуме «Менскі дыялёг», 23 траўня 2018

У 2018 годзе роля Беларусі як пляцоўкі для міжнароднага дыялёгу і донара рэгіянальнай бясьпекі ўзмацнілася, заявіў міністар замежных справаў Уладзімер Макей 26 сьнежня на традыцыйнай сустрэчы з прадстаўнікамі СМІ з нагоды навагодніх і калядных сьвятаў.

Паводле Макея, гэта адбылося ў тым ліку ў кантэксьце знакавых вонкавапалітычных ініцыятываў кіраўніцтва краіны і важных міжнародных мерапрыемстваў, якія адбыліся ў Беларусі ў 2018 годзе.

Міністар Макей пацьвердзіў прыхільнасьць міністэрства да канструктыўнага ўзаемадзеяньня са СМІ ў атмасфэры адкрытасьці, аб’ектыўнасьці і ўзаемнай павагі.

На мерапрыемства былі запрошаны прадстаўнікі замежных і беларускіх СМІ, дыпляматычнага корпусу, прэс-службаў шэрагу дзяржаўных органаў, якія актыўна ўдзельнічаюць у міжнароднай дзейнасьці, і аналітычных цэнтраў, адзначае прэс-служба МЗС.

Сярод запрошаных былі таксама фігуранты «справы БелТА» — журналісткі інфармацыйнай кампаніі БелаПАН і парталу tut.by.

XS
SM
MD
LG