Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп назваў выканаўцу абавязкаў міністра абароны ЗША


Патрык Шэнаган, архіўнае фота

Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Дональд Трамп анансаваў прызначэньне на пасаду выканаўцы абавязкаў міністра абароны Патрыка Шэнагана.

Пра гэта кіраўнік дзяржавы напісаў у Twitter, адзначыўшы, што гэтае рашэньне ўступае ў сілу ад студзеня наступнага году.

Трамп назваў Шэнагана «вельмі таленавітым».

«Патрык меў вельмі доўгі сьпіс дасягненьняў на пасадзе намесьніка міністра, а раней — у Boeing. Ён будзе выдатным!» — напісаў прэзыдэнт.

21 сьнежня стала вядома, што кіраўнік Міністэрства абароны ЗША Джым Мэтыс пакідае сваю пасаду. Тэлеканал CNN тады паведаміў, што Мэтыс пакідае пасаду з прычыны нязгоды з рашэньнямі прэзыдэнта.

Мэтыс узначаліў Міністэрства абароны ў студзені 2017 году.

Патрык Шэнаган, інжынер-мэханік паводле адукацыі, быў старэйшым віцэ-прэзыдэнтам амэрыканскага авіябудаўнічага канцэрну Boeing.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG