Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калі заглухне рэактар. Лукашэнка падпісаў указ пра падвышэньне надзейнасьці энэргасыстэмы


Аляксандар Лукашэнка 22 сьнежня падпісаў указ № 493 «Аб некаторых мерах па падвышэньні надзейнасьці беларускай энэргасыстэмы», паведамляе БелаПАН з спасылкай на прэсавую службу кіраўніка дзяржавы.

У ім вядзецца пра

  • будаўніцтва пікава-рэзэрвавых энэргакрыніцаў,
  • усталяваньне электрычных катлоў,
  • узьвядзеньне адпаведнай інфраструктуры.

Гэта патрэбна для

  • падтрыманьня балянсу энэргасыстэмы падчас максымальнага і мінімальнага спажываньня электраэнэргіі,
  • стварэньня рэзэрваў магутнасьці на выпадак аварыйнага адключэньня энэргаблёка Беларускай АЭС,
  • падвышэньня надзейнасьці і бясьпекі працы энэргасыстэмы.

Паводле Інтэрфаксу, агульны кошт стварэньня рэзэрвавых энэргакрыніцаў складзе 1 мільярд рублёў (каля 500 мільёнаў даляраў). Пра зацікаўленасьць у рэалізацыі гэтага праекту заявілі расейскія кампаніі.

Беларуская АЭС узводзіцца за кошт крэдыту Расеі паводле тыпавога расейскага праекту ВВЭР-1200. Крэдытная лінія да 10 мільярдаў даляраў на будаўніцтва станцыі адкрытая да 2035 году. Увод у эксплюатацыю першага энэргаблёку заплянаваны на сьнежань 2019 году, другога — на ліпень 2020-га.

Эколягі Беларусі і Расеі ня раз выказвалі крытыку рашэньня пабудаваць АЭС у Беларусі. Супраць яе будаўніцтва на дзяржаўным узроўні выступае Літва.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG