Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомельская студыя адмовілася нанесьці на кубак «Пагоню». Герб Расеі і георгіеўскую стужку там малююць


Прыватнае прадпрыемства «Студыя эксклюзіўных падарункаў „Фота на ўсё “» не прыняло заказ на друк гербу «Пагоня» на кубку ў гамяльчанкі Надзеі Дварэцкай. Пра гэта паведамляюць naviny. by

20 сьнежня Надзея Дварэцкая прыйшла рабіць заказ у студыю «Фота на ўсё». Яна хацела падараваць кубак з «Пагоняй» сябру на Новы год.

«Я паказала прадаўцу фота» Пагоні" і спытала, ці можна нанесьці яго на кубак. Прадавец адказала, што студыя «такога ня робіць», таму што «часткова забаронена» гаспадаром гандлёвай кропкі. Прадавец патлумачыла, што яна проста наёмны работнік і ня будзе рызыкаваць. Я ўдакладніла: а нанесьці на кубак георгіеўскую стужку і герб РФ можна? Яна сказала, што можна«, — расказала Дварэцкая.

Прадаўцы гандлёвай кропкі «Фота на ўсё» адмовіліся камэнтаваць для агенцтва БелаПАН сытуацыю, заявіўшы, што яны «проста наёмныя работнікі». Па тэлефоне жанчына, якая прадставілася дырэктарам пункту, сказала:

«Я адмаўляюся ад любых камэнтараў. Заказчыца можа прыйсьці, і мы пакажам ёй відэазапіс, дзе ёй усё растлумачылі».

Герб «Пагоня» ўнесены ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь. Прадукцыя з яго выявай можа свабодна прадавацца на тэрыторыі краіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG