Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нацбанк Беларусі дазволіў фізычным асобам з 1 сакавіка адкрываць рахункі ў замежных банках


Нацыянальны банк Беларусі (НББ) дазволіў фізычным асобам ад 1 сакавіка 2019 году адкрываць бягучыя рахункі ў замежных банках і пералічваць на іх грашовыя сродкі (за выключэньнем дэпазытаў). Пра гэта са спасылкай прэс-рэліз НББ паведамляе агенцтва «Інтэрфакс».

Адпаведнае рашэньне і іншыя меры па лібэралізацыі валютнага заканадаўства зацьверджаныя пастановай праўленьня НББ № 612 ад 19 сьнежня 2018 году.

Тым часам, для адкрыцьця дэпазыту за мяжой або пералічэньня сродкаў на адкрыты замежны дэпазытны рахунак фізычным асобам-рэзыдэнты па-ранейшаму неабходна будзе атрымліваць дазвол Нацыянальнага банку.

Акрамя таго, для фізычных асоб захоўваецца патрабаваньне атрымаць дазвол Нацыянальнага банку на правядзеньне валютных апэрацый, зьвязаных з рухам капіталу (купля акцый, нерухомасьці).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG