Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі павялічылі ліміт на пасылкі з-за мяжы. Але з адной умовай

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота. Shutterstock

Ліміт бязмытнага ўвозу тавараў у міжнародных паштовых адпраўленнях у Беларусь павялічылі да 200 эўра і 31 кіляграма. Гэта прадугледжана ўказам Аляксандра Лукашэнкі ад 22 сьнежня № 490 «Аб мытным рэгуляваньні», паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Указ павялічвае месячную норму бязмытнага ўвозу тавараў для асабістага карыстаньня ў міжнародных паштовых адпраўленьнях з 22 эўра і 10 кг да 200 эўра і 31 кг.

Але ёсьць адна ўмова: гэта месячная норма ў сукупнасьці, а разавая норма аднаго адпраўленьня ня мусіць перавышаць 22 эўра і 10 кг.

Дакумэнт здымае абмежаваньні на ўвоз у міжнародных паштовых адпраўленьнях тавараў мэдыцынскага прызначэньня, харчовай прадукцыі, дыетычнага лячэбнага харчаваньня, неабходных для грамадзян, якія пакутуюць асобнымі невылечнымі захворваньнямі.

Новыя ліміты ўступяць у дзеяньне празь 10 дзён пасьля апублікаваньня ўказу (на дадзены момант не апублікаваны).

Адна норма (у справе паштовых адпраўленьняў) уступіць у сілу зь 1-га дня наступнага месяца пасьля апублікаваньня. Гэта азначае, што калі ўказ будзе апублікаваны ў сьнежні, то згаданая норма запрацуе з 1 студзеня.

З 14 красавіка 2016 года максымальная сума тавараў у пасылках была абмежаваная 22 эўра і 10 кілаграмамі ў месяц. За перавышэньне ліміту трэба было плаціць 30% з сумы перавышэньня. Да таго ж дадаткова неабходна было заплаціць мытны збор у 5 эўра за зьдзяйсьненьне мытных апэрацый за кожную пасылку.

Як паведамляе Tut.by, у 2017 годзе беларусы атрымалі каля 11 мільёнаў пасылак з-за мяжы. Норму бязмытнага ўвозу перавысіла толькі каля 1% зь іх.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG