Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Прэзыдэнцкі» дом шматдзетнай сям’і рассыпаецца ў пясок. ВІДЭА



«Я зьвярталася ў спэцыялізаваны інстытут, сказалі, што праблема ня толькі ў будаўніках, але і ў матэрыялах таксама», — кажа Вольга.

Антанюкі сабралі тэчку ліставаньня з чыноўнікамі, хадзілі на прыёмы да начальства.

«Паехала на прыём да старшыні райвыканкаму. Размова завяршылася нічым — мне ясна было сказана, што раз твой дом, то і рабі сама», — кажа Вольга.

Міхаіл і Вольга маюць чацьвёра дзяцей, якія ходзяць у садок і школу. З той прычыны, што іх дом патрэскаўся, у школе пагражаюць паставіць іхніх дзяцей на ўлік паводле сацыяльна-небясьпечнага становішча.

«У той час, калі на ўсю краіну крычаць, што ў нас шматдзетным усюды дарога, дэкляруецца важнасьць забесьпячэньня шматдзетных сямей жыльлём, мы сутыкаемся з такой праблемай. На словах адно, а на справе — нас пакідаюць сам-насам з праблемай, якая ўзьнікла ня з нашай віны. Атрымліваецца, мы мусім плаціць крэдыт за аварыйны дом. Яго трэба зносіць, але спачатку трэба купіць», — кажа Вольга Антанюк.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG