Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абаронца Курапатаў дамогся ў судзе скасаваньня штрафу за крыжы


13 крыжоў, якія паставілі актывісты і зьнесьці якія патрабаваў «Менскаблдарбуд»

Актывіст Партыі БНФ перамог у судзе «Менскаблдарбуд».

Цэнтральны раённы суд Менску задаволіў скаргу абаронцы Курапатаў Валера Рабцава на штраф, які яму выпісаў начальнік «Менскаблдарбуду» Ўладзімер Сьцяпанаў.

Актывіста аштрафавалі на 2 базавыя велічыні за тое, што ён паставіў крыжы ўздоўж дарогі ля Курапатаў.

Актывіст Партыі БНФ, менскі сьлесар Валер Рабцаў не пагадзіўся са штрафам і абскардзіў яго ў судзе. Судзьдзя Вікторыя Шабуня 20 сьнежня прыняла пастанову на карысьць актывіста.

«Нават наш суд не захацеў уносіць раскол у грамадзтва ў пытаньні права грамадзян ставіць крыжы ў Курапатах», — пракамэнтаваў Свабодзе вынік суду сам Валер Рабцаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG