Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вядучы журналіст Spiegel гадамі дурыў чытачоў, выдумляючы гісторыі


Нямецкі штотыднёвік Spiegel выкрыў уласнага рэдактара Клааса Рэлотыюса які «у значным маштабе падрабляў свае гісторыі і выдумляў герояў».

Першыя падазрэньні наконт прац Рэлотыюса ўзьніклі ў ягонага калегі падчас сумеснай працы над матэрыялам у лістападзе. Пасьля гэтага выданьне правяло ўнутранае расьсьледаваньне.

Пасьля Рэлотыюс прызнаўся, што прыдумляў гісторыі, герояў і скажаў факты. Паводле яго, гаворка ідзе пра 14 непраўдзівых артыкулаў у тыднёвіку. Усяго ад 2011 году ў друкаванай вэрсіі штотыднёвіка і на сайце Spiegel Online выйшла каля 60 тэкстаў ягонага аўтарства.

Раней Рэлотыюс працаваў у іншых СМІ і нават атрымліваў узнагароды за свае матэрыялы.

18 сьнежня журналіст пакінуў сваё працоўнае месца.

У Нямецкім саюзе журналістаў заявілі, што дзеяньні Рэлотыюса нанесьлі значны ўрон ня толькі Spiegel, бо «ён утаптаў у бруд даставернасьць журналістыкі».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG