Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дональд Трамп звальняе аднаго са сваіх міністраў


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп прыняў рашэньне звольніць міністра ўнутраных спраў ЗША Раяна Зінкэ. Пра гэта Трамп абвясьціў у Твітэры.

«Міністар унутраных спраў Раян Зінкэ пакіне адміністрацыю (Белы дом - РС) у канцы года, пасьля двух гадоў працы на гэтай пасадзе. Раян дасягнуў шмат чаго, і я яму вельмі ўдзячны за яго службу нашаму народу», — напісаў Трамп у Твітэры.

Пазьней прэзыдэнт ЗША дадаў, што імя новага міністра ўнутраных спраў будзе абвешчана на наступным тыдні.

Раян Зінкэ ў ЗША падвяргаўся крытыцы, у тым ліку за выказваньні ў адрас рэспубліканскага дэпутата Рауля Грыджальвы. Той абвінавацілі міністра ў перавышэньні службовых паўнамоцтваў, на што ў адказ Зінкэ назваў яго алькаголікам.

Раней Раяна Зінкэ абвінавачвалі ў тым, што ён прасоваў інтарэсы нафтавых і газавых кампаній, якія спрабавалі адкрыць новыя радовішчы на тэрыторыях, якія кантралююцца міністэрствам унутраных спраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG