Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар абароны анансаваў зьмены адносна адтэрміноўкі ад службы ў войску


Міністар абароны Андрэй Раўкоў
Міністар абароны Андрэй Раўкоў

Міністар абароны Беларусі Андрэй Раўкоў распавёў журналістам пра магчымыя зьмены ва ўмовах прадстаўленьня адтэрміноўкі ад службы ў войску.

15 сьнежня ён браў удзел у прыняцьці прысягі ў 72-м гвардзейскім аб’яднаным навучальным цэнтры ў Барысаве, паведамляе БелТА.

Якія будуць зьмены, ён не сказаў. Паводле Раўкова, яны не будуць абʼёмнымі, «але з пэўнай ступеньню неабходнасьці, захаваньнем прынцыпаў разумнай дастатковасьці і сацыяльнай абароны грамадзян».

Застануцца адтэрміноўкі адносна сямейнага становішча, стану здароўя і па іншых пытаньнях.

Унясеньне зьмяненьняў у заканадаўства па гэтым пытаньні міністар патлумачыў тым, што «значная частка насельніцтва, якая павінна выконваць вайсковы абавязак, ня ўдзельнічае ў абароне дзяржавы».

Паводле Раўкова, каля 80% маладых людзей не атрымліваюць вайскова-ўлiковую спэцыяльнасьць ва ўзброеных сілах пры праходжаньні тэрміновай або іншых відаў службы.

«Гэта ўплывае на стан абароненасьці дзяржавы і абараназдольнасьці». Паводле Андрэя Раўкова, зьмены ўносяцца ў тым ліку для таго, каб матываваць маладых людзей.

Нядаўна прынятая пастанова Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, каб вайскоўцам тэрміновай службы больш чым у два разы павялічылі грашовае забесьпячэньне.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG