Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША прызналі неканстытуцыйным закон Абамы пра абарону пацыентаў

Экс-прэзыдэнт ЗША Барак Абама
Экс-прэзыдэнт ЗША Барак Абама

Фэдэральны судзьдзя ў горадзе Форт-Уэрт (штат Тэхас) прызнаў неканстытуцыйным Закон пра абарону пацыентаў і даступную ахову здароўя, вядомы як «Абамакэр».

Барак Абама называў гэты закон найвышэйшым дасягненьнем свайго прэзыдэнцтва. Рэспубліканцы і асабіста прэзыдэнт Дональд Трамп неаднаразова спрабавалі яго адмяніць.

З калектыўным пазовам у суд зьвярнуліся ўрады 20 штатаў ЗША. Яны сьцьвярджалі, што зьмены ў падатковым кодэксе, якія зьнішчылі штраф за ненабыцьцё мэдычнай страхоўкі, пазбаўляюць сэнсу ўвесь закон, паведамляе «Голас Амэрыкі».

«Абамакэр» першапачаткова прадугледжваў, што кожны працаздольны жыхар ЗША пад пагрозай штрафу абавязаны асабіста альбо праз працадаўцу набываць мэдстрахоўку.

Быў разьлік на тое, што паступленьне страхавых узносаў маладых і здаровых амэрыканцаў, якія часта адмаўляюцца ад мэдстраховак, дазволіць панізіць кошт мэдпаслуг для менш здаровых людзей.

Рэспубліканцы выступалі супраць, яны сьцьвярджалі, што дзяржава ня мае права абавязваць набываць паслугі пад пагрозай пакараньня.

Верагодна, гэты вэрдыкт будзе аспрэчаны ў Вярхоўным судзе ЗША.

XS
SM
MD
LG