Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Малю, не закрывайце каток!». Арэну фігурыстаў аддаюць пад сталоўку Эўрапейскіх гульняў. ВІДЭА


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Юныя фігурысты ўжо ведаюць, што адзін з двух каткоў, на якіх яны трэнуюцца, зьбіраюцца “растапіць і зрабіць тут сталоўку”. Пакуль што бацькі складаюць лісты ў пракуратуру і прэзыдэнту.

А дзеці спадзяюцца на цуд: каб перад Новым годам дарослыя начальнікі адумаліся і ўсё ж такі пакінулі ім лёд.

У сераду іхных бацькоў сабралі на бацькоўскі сход і паведамілі: з наступнага панядзелка больш трэніровак для 129 дзяцей ня будзе.

Прычым, са словаў бацькоў, ёсьць імавернасьць, што зь лютага будзе закрытая і другая арэна спэцыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзэрву (СДЮШАР) у фігурным катаньні. Аднак як і дзе будуць займацца дзеці, бацькам не патлумачылі.

«У нас да 10 лядовых заняткаў на тыдзень, — расказвае Ўладзімер Казлоўскі, які водзіць у гэтую школу траіх дзяцей. — Вось алімпійская вёска: на маю думку, там і павінна ўсё для Эўрапейскіх гульняў адбывацца. А дзеці павінны займацца спортам».

«Тут займаецца мая малодшанькая, Марына. У яе ўсё вельмі добра атрымліваецца. Яна вельмі стараецца і прыходзіць дадому з вось такімі вачыма: „Мама, у мяне вось гэты элемэнт атрымаўся, а яшчэ хачу вось гэты выканаць!“ У гэтых дзяцей проста адымаюць кавалачак жыцьця», — расказвае іншая мама, Натальля Серабракова.

«Мы супраць, як і ўсе бацькі», — кажа Сяргей, які возіць ў гэтую школу дваіх дзяцей ажно са Смалявічаў.

«Мы сюды і на платныя заняткі хадзілі, і на бясплатныя, а цяпер што рабіць?»

Дырэктар школы Сяргей Фурманаў журналістам сказаў, што ніхто дзяцей на вуліцу выкідаць не будзе, але і не адмаўляе, што зьмены могуць быць:

«Магчыма, нам прыйдзецца перамясьціцца ці на іншую пляцоўку, ці недзе тут ушчыльняцца, — кажа дырэктар. Але тут жа даводзіць, што ў панядзелак заняткі павінны працягнуцца.

«Калі будзе прынята рашэньне, куды, людзям давядуць, і мы ўсё раскажам. Мы жывем у сацыяльна арыентаванай дзяржаве, для нас галоўнае спакой і камфортныя ўмовы для нашых жыхароў. Я думаю, мы з вамі гэта разумеем?»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG