Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экс-намесьніка кіраўніка «Военторга» у ЗША вінавацяць у адмываньні грошай з РФ


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Амэрыканскія ўлады западозрылі ў вывадзе дзесяткаў мільёнаў даляраў з Расеі расейца Леаніда Тэйфа, яго жонку Тацяну і іх саўдзельнікаў, якія пражываюць у ЗША. Пра гэта паведамляе амэрыканскае выданьне Wral. Як адзначаецца, 5 сьнежня супрацоўнікі ФБР правялі ператрус у асабняку Тэйфа, які разьмешчаны ў горадзе Ролі ў штаце Паўночная Караліна.

Па дадзеных сьледзтва, у пэрыяд з 2010 па 2012 гады Тэйф, займаючы пасаду намесьніка кіраўніка «Военторга», знаходзіў падрадчыкаў для Мінабароны Расеі і прымушаў іх дзяліцца сродкамі, якія вылучаліся паводле дзяржаўнага кантракту. Грошы ён атрымліваў наяўнымі. За два гады Тэйф праз афшоры перавёў на амэрыканскія рахункі 150 мільёнаў даляраў. У справе фігуруюць 70 розных банкаўскіх рахункаў і каля 300 транзакцый.

Амэрыканскае заканадаўства забараняе апэраваць сродкамі звыш 10 тысяч даляраў, якія былі атрыманы злачынным шляхам. Дзеяньні Тэйфа кваліфікаваныя як «крадзеж сродкаў у расейскай дзяржавы».

Акрамя карупцыі Тэйфа абвінавачваюць у такіх злачынствах, як спроба подкупу чыноўніка, падман міграцыйных улад, а таксама намер арганізаваць забойства ў ЗША. Як сьцьвярджаецца, Тэйф хацеў расправіцца з меркаваным палюбоўнікам сваёй жонкі.

Яго саўдзельнікам Аляксею і Алесі Цімафеевай, якія таксама ўдзельнічалі ў карупцыйнай схеме, выстаўленыя асобныя абвінавачваньні за незаконную дапамогу імігранту ў пошуку працы.

Тэйфу пагражае да 20 гадоў пазбаўленьня волі. Астатнія саўдзельнікі, у тым ліку Тацяна Тэйф, могуць атрымаць да 10 гадоў турмы. У выпадку абвінаваўчага прысуду іх маёмасць агульным коштам 39 мільёнаў долараў можа быць канфіскаваная.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG