Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз працягнуў санкцыі супраць Расеі

Лідэры краін Эўразьвязу ўхвалілі працяг санкцый у дачыненьні да Расеі з прычыны канфлікту на ўсходзе Ўкраіны на паўгода.

Абмежавальныя меры захавалі таму, што Масква не паказала прагрэсу ў пытаньні выкананьня Менскіх пагадненьняў, заявіў кіраўнік ЭЗ Дональд Туск. Таксама, на думку эўрапейскіх чыноўнікаў, Расея падтрымалі правядзеньне выбараў на падкантрольнай сэпаратыстам тэрыторыі, галасаваньне прайшло ў парушэньне ўкраінскіх законаў.

Санкцыі Эўрапейскага Зьвязу дзейнічаюць адносна Расеі з 2014 году. Штрафныя меры ўвялі ў сувязі з анэксіяй Крыму і падтрымкай Расеі сэпаратыстаў у Данбасе. Абмежаваньні падаўжаюць кожныя паўгода. Санкцыйныя сьпісы пэрыядычна папаўняюцца і ўдакладняюцца.

Расея наўпроставы ўдзел у канфлікце на ўсходзе Ўкраіны адмаўляе, а далучэньне Крыму называе «аднаўленьнем гістарычнай справядлівасьці».

XS
SM
MD
LG