Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Роснефть» адмовілася працаваць у Іране праз санкцыі ЗША


Кіраўнік «Роснефти» Ігар Сечын і прэзыдэнт Іранскай нацыянальнай нафтавай кампаніі Алі Кардор (архіўнае фота)
Кіраўнік «Роснефти» Ігар Сечын і прэзыдэнт Іранскай нацыянальнай нафтавай кампаніі Алі Кардор (архіўнае фота)

«Роснефть» адмовілася ад працы ў Іране з прычыны амэрыканскіх санкцый у дачыненьні Тэгерану. Пра гэта пішуць «Ведомости» са спасылкай на крыніцы ў расейскай дзяржаўнай кампаніі.

У канцы 2017 году «Роснефть» і Іранская нацыянальная нафтавая кампанія падпісалі дарожную мапу рэалізацыі стратэгічных праектаў. Тады ж кіраўнік «Роснефти» Ігар Сечын казаў, што інвэстыцыі ў іх могуць скласьці да 30 мільярдаў даляраў. Аднак, паводле адной з крыніц газэты, перамовы былі спыненыя летам 2018 году ў сувязі з пагрозай увядзеньня ЗША санкцый у дачыненьні Ірану. У выніку яны былі ўведзеныя 6 лістапада і сярод іншага ўключалі эмбарга на імпарт іранскай нафты.

Другі суразмоўца выданьня адзначае, што яшчэ адной перадумовай адыходу з Ірану стала зьмена стратэгіі «Роснефти», якая засяродзілася на росьце ўнутры Расеі. Яшчэ адна крыніца «Ведомостей» дадала, што абавязаньняў перад іранскім бокам у «Роснефти» не было, грошай дзяржкампанія не ўкладвала, і страт ня будзе. Камэнтарамі «Роснефти» і іранскай нацыянальнай нафтавай кампаніі газэта ня мае.

Амэрыканскія санкцыі супраць Ірану, якія ўступілі ў сілу 6 лістапада, датычацца розных сэктараў іранскай эканомікі, у тым ліку банкаў і нафтаздабыўных кампаній. Гэтыя захады былі ўведзеныя праз паўгода пасьля выхаду Вашынгтону з шматбаковай «ядзернае ўгоды» з Тэгеранам. З гэтым рашэньнем ня згодныя Эўразьвяз, Расея і Кітай. Улады ЭЗ абвясьцілі аб распрацоўцы схемы абыходу захадаў у дачыненьні Ірану з боку ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG