Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводле папярэдніх зьвестак, на парлямэнцкіх выбарах у Армэніі наперадзе блёк Пашыньяна


Нікол Пашыньян на выбарчым участку, 9 сьнежня 2018 году.
Нікол Пашыньян на выбарчым участку, 9 сьнежня 2018 году.

У Армэніі, паводле зьвестак са 185 выбарчых участкаў, на пазачарговых выбарах у Нацыянальны сход наперадзе зь вялікім адрывам блёк «Мой крок» на чале з выканаўцам абавязкаў прэм’ер-міністра Ніколам Пашыньянам.

Выбары адбыліся ў нядзелю. За іх ходам сачылі больш за 200 замежных назіральнікаў.

Рэспубліканская партыя, якую ўзначальвае былы прэзыдэнт Армэніі Сэрж Саргсьян і якая аб’явіла пра намер стаць другой партыяй у парлямэнце, пакуль набірае пяць адсоткаў галасоў выбарнікаў.

У Сьледчы камітэт Армэніі на 20:00 мясцовага часу паступіла 38 паведамленьняў аб парушэньнях падчас пазачарговых выбараў у Нацыянальны сход, якія, як мяркуецца, маюць прыкметы злачынства (парушэньні выбарчага права), прадугледжанага крымінальным кодэксам Армэніі.

Вынікі парлямэнцкіх выбараў, як чакаецца, будуць абвешчаныя ў панядзелак, 10 сьнежня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG