Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп назваў свайго былога дзяржсакратара «тупым як камень»


Рэкс Тылерсан (зьлева) і Дональд Трамп на сустрэчы ў Белым доме ў сьнежні мінулага года
Рэкс Тылерсан (зьлева) і Дональд Трамп на сустрэчы ў Белым доме ў сьнежні мінулага года

Дональд Трамп таксама лічыць былога кіраўніка Дзярждэпартамэнта «неверагодна лянівым». Па словах кіраўніка Белага дома, у Тылерсана не было неабходных якасьцяў, каб ўзначальваць амэрыканскую дыпляматыю.

Ён падкрэсьліў, што «ганарыцца» працай цяперашняга дзяржсакратара Майка Пампэа.

Рэкс Тылерсан узначальваў Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША з 1 лютага 2017 па сакавік 2018. У пятніцу ў інтэрвію каналу CBS Тылерсан заявіў, што яго адносіны з Трампам сапсаваліся з прычыны вялікай розьніцы ў каштоўнасьцях. Па словах Тылерсана, ён неаднаразова нагадваў прэзыдэнту, што некаторыя яго патрабаваньні — незаконныя. Пра якія менавіта даручэньні ідзе гаворка, не ўдакладняецца.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG