Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ ў адной вобласьці Ўкраіны забаранілі расейскую музыку і кіно

У Івана-Франкоўскай вобласьці Ўкраіны ўведзены мараторый на публічную дэманстрацыю расейскіх фільмаў і музыкі. За такое рашэньне прагаласавалі 68 дэпутатаў абласной рады, паведамляе мясцовае выданьне «Курс».

Мараторый будзе доўжыцца да «поўнага спыненьня акупацыі тэрыторыі Ўкраіны». На думку дэпутатаў, забарона дапаможа пазьбегнуць распальваньня міжнацыянальнай варожасьці.

Забарона на публічнае выкарыстаньне расейскамоўнага культурнага прадукту раней была ўведзеная ў Львоўскай, Жытомірскай і Тэрнопальскай абласьцях.

XS
SM
MD
LG